Беларусь падняла тарыф на транспартаванне нафты на ўчастку Унеча-Полацк-Невель

Беларусь падняла тарыф на транспартаванне нафты на ўчастку Унеча-Полацк-Невель

Беларусь павысіла тарыф на транспартаванне нафты на ўчастку Унеча (Высокае) — Полацк — Невель. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) №13 ад 10 лютага 2020 года афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На гэтым участку тарыф на транспартаванне нафты падняўся са 191,2 да 203,8 расійскага рубля за 1 тону нета (без падатку на даданую вартасць). 

Пастанова набыла моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі