Беларусь патрабуе ад Польшчы выдаць Пуцілу і Пратасевіча
Беларусь патрабуе ад Польшчы выдаць для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Сцяпану Пуцілу і Рамана Пратасевіча. Гаворка пра гэта ішла 16 лістапада падчас сустрэчы ў МЗС з Часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі Марцінам Вайцяхоўскім.
"Беларускі бок выказаў заклапочанасць злачыннай дзейнасцю С.Пуцілы і Р.Пратасевіча праз створаныя імі экстрэмісцкія тэлеграм-каналы "НЕХТА" і "НЕХТА Live". Польскі бок заклікалі выдаць С. Пуцілу і Р. Пратасевіча Рэспубліцы Беларусь у самыя кароткія тэрміны з улікам асаблівай грамадскай небяспекі іх злачыннай дзейнасці", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Як паведамлялася раней, на Пуцілу і Пратасевіча ў Беларусі заведзеныя крымінальныя справы — за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), арганізацыю масавых беспарадкаў (арт. 293) і арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342).
Як паведамлялася раней, Раман Пратасевіч пакінуў праект Сцяпаны Пуцілы і планаваў заняцца сваім.
Дарэчы, у Твітары Пратасевіч ужо адрэагаваў на заяву МЗС: "Заяўляю пра гатоўнасць добраахвотна вярнуцца ў Беларусь і здацца сілавікам у абмен на прымусовую транспарціроўку Лукашэнкі ў Міжнародны суд у Гаазе".
Официально.
— Roman Protasevich (@pr0tez) November 16, 2020
В связи с последними заявлениями @BelarusMFA заявляю о готовности добровольно вернуться в Беларусь и сдаться силовикам в обмен на принудительную транспортировку Лукашенко в Международный суд в Гааге.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.