Беларусь патрабуе расследаваць "хуліганскую акцыю" каля амбасады ў Кіеве
Амбасада Беларусі ва Украіне выступіла з пратэстам супраць акцыі, якая адбылася каля будынку амбасады. Адпаведны дакумент абнародаваны на сайце амбасады.
У ім гаворыцца, што 23 верасня група невядомых людзей правяла "хуліганскую акцыю антыбеларускай накіраванасці" каля будынку амбасады ў Кіеве.
"Прымаючы пад увагу, што тыя, хто ўдзельнічаў у акцыі, хавалі твары, паводзілі сябе нахабна і агрэсіўна, выкарыстоўвалі фаеры, Амбасада Рэспублікі Беларусь ва Украіне выказала пратэст украінскаму боку і запатрабавала правесці адпаведнае расследаванне", — заяўляецца ў дакуменце.
Акрамя таго, беларускія дыпламаты запатрабавалі ад украінскага боку арганізаваць бяспеку функцыянавання беларускай дыпламатычнай місіі ў адпаведнасці з артыкулам 22 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.