Беларусь павысіла тарыфы на транзіт расійскай нафты на 6,6%

Беларусь павысіла тарыфы на транзіт расійскай нафты на 6,6%

Беларусь на 6,6% павышае тарыфы за транспартаванне расійскай нафты па тэрыторыі нашай краіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

"Памер павышэння тарыфаў вызначаны выключна ў адпаведнасці з патрабаваннямі Методыкі як сярэднегадавы індэкс спажывецкіх цэн, усталяваны параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі на 2020 год у памеры 3,6%, павялічаны на 3 працэнтныя пункты", — гаворыцца ў паведамленні.

Павышэнне коштаў адбылося пасля таго, як абедзве дзяржавы на папярэдніх перамовах не змаглі дамовіцца наконт памеру павышэння тарыфаў. У прэс-службе МАРГ падкрэсліваюць, што раней былі дасягнутыя дамовы пра кампенсацыю стратаў ААТ "Гомельтранснафта Дружба", прапановы беларускага боку прынятыя не былі. 

Тарыфы павышаюцца ў адпаведнасці з методыкай, зацверджанай беларускімі і расійскімі ведамствамі. Змены набудуць моц з 1 лютага 2020 года. 

Пра павышэнне коштаў абвясціў напярэдадні кіраўнік МАРГ Уладзімір Калтовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі