Беларусь пазычыла за год 2 млрд 353 млн долараў

Беларусь пазычыла за год 2 млрд 353 млн долараў

Беларусь пазычыла за год 2 млрд 353,8 млн долараў. Найбольш ва ўрада і банкаў Расіі — больш за $879 мільёнаў. У банкаў Кітая — 509,2 млн долараў, інфармуе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Дзяржаўны доўг Беларусі за мінулы год вырас на 3,2 млрд рублёў (на 7,6%), на 1 студзеня 2019-га ён складаў 45,4 млрд долараў. Знешні дзярждоўг за 2018 год вырас на $0,2 млрд (на 1%) — да $16,9 млрд, унутраны дзярждоўг знізіўся на 0,3 млрд рублёў (на 3,1%) і на пачатак бягучага года складаў 8,9 млрд рублёў.

На кампенсацыю дзярждоўга ў мінулым годзе было выдаткавана 1 млрд. 997,3 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі