Беларусь працягвае рамонт нафтаправода "Дружба"

Беларусь працягвае рамонт нафтаправода "Дружба"

Кампанія "Гомельтранснафта Дружба" займаецца рамонтам дэфектаў на магістральных нафтаправодах "Унеча — Мазыр" і "Мазыр — Брэст". Акрамя таго, абываецца рэканструкцыя тэхналагічных трубаправодаў нафтаперапампавальных станцый "Кобрын" і "Тураў", паведамляе прэс-служба аператара беларускага ўчастка "Дружбы".

Плануецца, што на станцыі "Кобрын" работы скончыацца да 6 лютага. А на станцыі "Тураў новы ўчастак нафтаправода плануюць падключыць 7 лютага.

Паведамляецца, што рамонт на ўчастках "Унеча — Мазыр" і "Мазыр — Брэст" праводзіцца па выніках дадатковага дэфектаскапічнага кантролю. "Зыходзячы са ступені небяспекі дэфектаў, метадаў рамонту і размяшчэння месцаў пашкоджання трубаправодаў на мясцовасці, прынята рашэнне аб зніжэнні рэжыму перапампоўкі на МН "Мазыр — Брэст" з частковым вывыдам асобных участкаў нафтаправода", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі

Таксама ў лютым працягнуцца работы па ачыстцы і дыягнаставанні трубаправода на ўчастку МН "Мазыр — Брэст" ад станцыі "Пінск" да 441-га км.

У студзені "Гомельтранснафта Дружба» займалася рамонтам на ўчастку нафтаправода "Мазыр — Брэст-3".

Паводле інфармацыі TUT.by, рамонт на нафтаправодзе беларускія спецыялісты плануюць праводзіць кожны месяц. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі