Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі аб парушэннях у Крыме

Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі аб парушэннях у Крыме

Беларусь прагаласавала ў трэцім камітэце ААН супраць рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека ў Крыме. “У Мінску — “маскоўскі час”… Гэта не нейтральная пазіцыя, а цалкам канкрэтная”, — напісала першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook. Рэзалюцыю яна назвала “вельмі важнай”. За яе прагаласавала больш за 70 краін, амаль столькі ж устрымаліся, супраць былі толькі 25 краін, у тым ліку Беларусь і Расія. Герашчанка абураная, што Беларусі, якая “прэтэндуе на пэўныя міратворчыя лаўры”, прадстаўляе магчымасць для правядзення перамоў па Данбасе, “зноў не хапіла “нейтральнасці” для інакшай ад РФ пазіцыі”.

“Гэта другі нож у спіну Украіне. Пасля падобнага мінулагодняга галасавання. Выклала сваю пазіцыю максімальна дыпламатычна, маўчаць не лічу магчымым”, — напісала першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады.

Як паведамляла Еўрарадыё, у снежні 2016 года Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі Генасаблеі аб правах чалавека ў Крыме і Севастопалі. Перад гэтым наша краіна спрабавала заблакаваць гэтую рэзалюцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі