Беларус правёў акцыю ў краме IKEA ў Празе, яго затрымала паліцыя

Пётр Маркелаў / svaboda.org
Пётр Маркелаў / svaboda.org

18 лістапада беларус Пётр Маркелаў правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA ў Празе. Як паведамляе Радыё Свабода, ён абгарадзіў мэблю стужкай, якую выкарыстоўваюць для дарожных працаў, пасёк дзве тумбачкі сякерай і абліў іх фарбай. Праз рупар па-англійску Маркелаў аб'явіў, што пратэстуе супраць супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі. Маладога чалавека затрымала паліцыя (сведка кажа, што ён спакойна чакаў яе прыезду).

Беларускі актывіст Пётр Маркелаў вучыцца ў Чэхіі. Раней ён ужо праводзіў падобныя акцыі. Напрыклад, у траўні 2021-га на браму беларускай амбасады ў Кіеве высыпалі мех гною. Маркелава тады жорстка затрымалі.

Напярэдадні нямецкія і французскія журналісты апублікавалі расследаванне наконт працы IKEA і яе партнёраў у Беларусі. Яны даказваюць, што шведская карпарацыя карыстаецца прадукцыяй, вырабленай у беларускіх калоніях. А там выкарыстоўваецца праца вязняў, у тым ліку палітычных зняволеных. У ІКЕА абвяргаюць супрацу з беларускімі кампаніямі, якія парушаюць правы чалавека ў Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі