Беларусь спадзяецца да канца года атрымаць трэці транш ЕФСР

Беларусь спадзяецца да канца года атрымаць трэці транш ЕФСР

Беларусь разлічвае, што да канца года Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) прыме станоўчае рашэнне па вылучэнні трэцяга траншу крэдыту. Пра гэта журналістам 13 снежня паведаміў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

Па словах чыноўніка, якія перадае БЕЛТА, вылучэнне траншу зараз праходзіць неабходныя працэдуры. "На гэтым тыдні будзе пасяджэнне праўлення Еўразійскага банка развіцця, да канца года будзе праведзены экспертны савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця і савет фонду. Гэта яшчэ два мерапрыемствы, на якіх павінны разгледзець вылучэнне траншу. Мы знаходзімся ў рамках працэдур. Мы, вядома, спадзяемся, што станоўчае рашэнне будзе прынятае", — распавёў Амарын.

Міністр распавёў, што з 22 індыкатыўных паказчыкаў, вызначаных для вылучэння траншу, Беларусь не выканала толькі тры.

На трэці транш крэдыту ЕФСР у 300 мільёнаў долараў беларускія ўлады разлічваюць яшчэ з канца лета. Аднак пакуль што вылучэнне грошай з расійскага боку не абмяркоўваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі