Беларус стварыў інавацыйнае IT-падраздзяленне ва ўкраінскім войску

"Стварэнне тэхналагічнай перавагі пад праціўнікам" / Ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua

"Стварэнне тэхналагічнай перавагі пад праціўнікам" / Ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua

Беларус стварыў інавацыйнае IT-падраздзяленне ва ўкраінскім войску. У ім ужо служыць амаль тысяча чалавек. Пра гэта заявіў Валерый Сахашчык, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай бяспекі. 2 жніўня ён даваў справаздачу ў Каардынацыйнай Радзе і адказваў на пытанні.

"З ініцыятывы Дэпартамента нацыянальнай бяспекі і пад кіраўніцтвам нашага супрацоўніка ў структуры УСУ [Узброеных сіл Украіны] створана ІТ-падраздзяленне новага тыпу, у якім ужо амаль тысяча чалавек, — гаварыў Сахашчык. — Вайсковая часць прызначана для стварэння тэхналагічнай перавагі пад праціўнікам, а таксама для выключэння чалавечага фактару ў сістэме кіравання войскамі і зброяй. Гэта прарыўны навукова-тэхнічны накірунак сучаснага вядзення баявых дзеянняў, якія могуць забяспечыць рашаючую перавагу для беларускіх Узброеных сіл у будучыні. Праца вядзецца пад непасрэднім кіраўніцтвам галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны генерала Валерыя Залужнага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі