Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз за мяжу цыбулі і яблыкаў

Раман Галоўчанка правярае ўмовы захоўвання гародніны: Такая цыбуля патрэбна самім! / БЕЛТА
Раман Галоўчанка правярае ўмовы захоўвання гародніны: Такая цыбуля патрэбна самім! / БЕЛТА

Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз за мяжу цыбулі і яблыкаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Урадавая прэс-служба адзначае, што ліцэнзаванне ўведзена "у мэтах абароны ўнутранага рынку".

Новаўвядзенне будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2023 года.

Прэм'ер падпісаў згаданую пастанову пасля нарады, прысвечанай рэгуляванню коштаў, якая прайшла ў пятніцу. На ёй Аляксандр Лукашэнка патрабаваў забяспечыць унутраны рынак садавінай і гароднінай.

Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз за мяжу цыбулі і яблыкаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі