Беларусь выдае Расіі гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера

"Баўмгертнер выдадзены ў Расію", — цытуе словы прэс-сакратара Генпракуратуры Пятра Кісялёва РІА "Новости". Паведамляецца, што гендырэктар "Уралкалія" не стаў абскарджваць сваю экстрадыцыю.

"Интерфакс-Запад" удакладняе, што прынятае рашэнне пра выдачу, але сам Баўмгертнер яшчэ не перададзены расійскім праваахоўным органам.
 

Нагадаем, Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Пазней гендырэктару "Уралкалія" ў Беларусі змянілі артыкул абвінавачання, цяпер яго падазраюць у крадзяжы.

Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт на здымнай кватэры ў Мінску. Матэрыялы па яго справе, перададзеныя ў Расію, склалі 19 тамоў. Запыт аб экстрадыцыі ў Расію гендырэктара "Уралкалія" быў дасланы ў Беларусь у канцы кастрычніка.

Фота — ИТАР-ТАСС, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі