МЗС Беларусі выказала пратэст Чэхіі ў сувязі з высылкай Уладзіміра Базанава
Уладзімір Базанаў / Sb.by
Часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Петэр Галакса быў выкліканы ў МЗС Беларусі праз тое, што Прага выслала кіраўніка Беларускай федэрацыі футболу Уладзіміра Базанава, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-сакратара беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоля Глаза.
Мінск выказаў пратэст і запатрабаваў тлумачэнняў ад чэшскага боку.
Як паведамляла Еўрарадыё, Уладзімір Базанаў разам з жонкай быў высланы з Прагі ў сераду за "парушэнне супрацьэпідэмічных мер", якія ўвяло Міністэрства аховы здароўя Чэхіі. Пры гэтым Базанавым анулявалі шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай. Кіраўнік федэрацыі прыехаў у Чэхію, каб наведаць матч жаночай зборнай Беларусі з мясцовымі футбалісткамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.