Беларусь высылае двух літоўскіх дыпламатаў
Беларусь высылае двух літоўскіх дыпламатаў, паведамляе МЗС нашай краіны. Гэта адказ на высылку двух беларускіх дыпламатаў з Літвы, якую ў Мінску назвалі "зусім неабгрунтаваным крокам". Беларускія дыпламаты былі абвешчаныя непажаданымі асобамі ў Літве за іх "дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам". Яны мусяць вярнуцца на радзіму на працягу сямі дзён.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што ў Літве "свядома павышаюць градус эскалацыі" ў адносінах з афіцыйным Мінскам. Ён падкрэсліў, што ў выніку "больш пацерпяць звычайныя грамадзяне па абодва бакі мяжы, паколькі абцяжарваецца вырашэнне консульскіх і іншых надзённых пытанняў".
Літоўцаў высылаюць таксама за "дзейнасць, несумяшчальную са статусам дыпламатычнага супрацоўніка". На радзіму яны мусяць вярнуцца на працягу тыдня.
МЗС Беларусі заклікае "літоўскіх палітыкаў адмовіцца ад логікі канфрантацыі, штучнага нагнятання напружанасці ў адносінах з суседзямі, якое наносіць шкоду інтарэсам грамадзян дзвюх краін".
#Глаз для @beltanews о решении Литвы выслать дипломатов: расцениваем сегодняшнее решение Вильнюса о высылке наших дипломатов как совершенно необоснованный шаг. Одно из логичных объяснений – в сознательно повышают градус эскалации в отношениях с https://t.co/eZlCzzUi5E pic.twitter.com/3Vb7JyuArm
— МИД Беларуси (@BelarusMID) May 28, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.