Літва высылае двух беларускіх дыпламатаў
Літва высылае двух беларускіх дыпламатаў. Пра гэта ў пятніцу літоўскі МЗС паведаміў у ноце, якую ўручыў амбасадару Беларусі, перадае delfi.lt
Два беларускія дыпламаты былі абвешчаныя непажаданымі асобамі ў Літве за іх дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам. Ім загадана пакінуць Літву на працягу сямі дзён.
Таксама МЗС Літвы заявіў, што гэтык крокам ён выказвае салідарнасць з Латвіяй, чыіх дыпламатаў і супрацоўнікаў амбасады Беларусь выслала з краіны некалькі дзён таму.
Дыпламатычнае ведамства Літвы таксама заявіла амбасадару Беларусі пратэст у сувязі з рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ды запатрабавала неадкладна вызваліць журналіста Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку Сафію Сапегу, а таксама іншых палітвязняў і незаконна затрыманых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.