Беларус выйграў у анлайн-покер паўмільёна долараў

У анлайн-турніры на найбуйнейшым у свеце покер-руме Pokerstars жыхар Беларусі заняў чацвёртае месца. Яго прыз склаў 527 тысяч долараў, паведамляе tut.by.

Турнір праходзіў 24-25 траўня, у ім удзельнчалі 694 чалавекі. Агульны прызавы фонд склаў 6,94 мільёна долараў. Першае месца заняў гулец з Вялікабрытаніі, ён атрымаў 1,3 мільёна. На другім — апынуўся ўдзельнік з Фінляндыі, які выйграў 950.000 долараў. Трэцяе месца — у расіяніна: ён атрымаў 700 тысяч долараў.

Наш суайчыннік пад нікам I am Bobbie заняў чацвёртае месца. Яго выйгрыш склаў 527 тысяч долараў.

Паведамляецца, што гэта самы буйны разавы выйгрыш нашага суайчынніка на Pokerstars за апошнія 5 гадоў.

Дарэчы, найбольшую для Беларусі суму ў жывым турніры па покеры ў 2012 годзе выйграў Мікалай Побаль, які ў той час быў студэнтам БДЭУ. Ён перамог у галоўным спаборніцтве Еўрапейскага покернага тура ў Барселоне і атрымаў чэк на 1 мільён 7 тысяч еўра і дарагі гадзіннік.

Фота — dailybusiness.ro

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі