Беларус Юрый Голуб выйграў “золата” Паралімпіяды ў біятлоне
Беларус Юрый Голуб выйграў “золата” Паралімпіяды ў біятлоне. У гонцы на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі ўдзельнічалі спартсмены з парушэннямі зроку. Голуб прайшоў дыстанцыю за 39 хвілін 23,7 секунды. Украінец Аляксандр Козік, які заваяваў срэбраны междаль, адстаў ад беларуса на 2,7 секунды.
На XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў яго гэта ўжо трэцяя ўзнагарода, раней былі два “срэбры” (у біятлонным спрынце на 7,5 км і лыжнай гонцы на 20 км). Беларускія паралімпійцы заваявалі ўжо дзве залатыя ўзнагароды, 3 срэбраныя і 2 бронзавыя. У медалёвым заліку наша зборная займае 8-е месца.