Беларусь зноў выплаціла па еўрааблігацыях рублі замест долараў

Грошы

Грошы / Еўрарадыё

Міністэрства фінансаў Беларусі чарговы раз выплаціла працэнтны даход па еўрааблігацыях Belarus-2027 рублямі замест долараў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Плацеж у эквіваленце 22,9 мільёна долараў быў праведзены 29 снежня 2023 года. Сродкі, як і раней, былі пералічаныя на асобны банкаўскі рахунак у "Беларусбанку" ў нацыянальнай валюце.

28 чэрвеня 2022 года Саўмін і Нацбанк вырашылі выплочваць запазычанасці па дзяржаўных каштоўных паперах на знешніх фінансавых рынках у беларускіх рублях паводле курсу Нацбанка на дату плацяжу. З таго часу Беларусь пералічвае плацяжы па даўгах у рублях на спецрахунак у "Беларусбанку". Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў дачыненні да беларускіх еўрабондаў.

Міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі. Першае з іх заявіла пра набліжэнне непазбежнага дэфолту, а другое назвала дэфолтам наяўную сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі