Беларус зрабіў "фота дня" для NASA

Галактыка Андрамеды

Галактыка Андрамеды / Дзмітрый Канановіч

Фотаздымак беларуса Дзмітрыя Канановіча стаў здымкам для амерыканскага касмічнага агенцтва NASA. Астрафатаграфія — яго хобі, якім ён захоплены з 2007 года. Наогул жа Канановіч — доктар хімічных навук.

Кожны дзень NASA на спецыяльнай старонцы публікуе розныя выявы або фатаграфіі Сусвету з кароткім каментаром прафесійнага астранома.

На здымку ад 13 лістапада — начное неба над заснежанымі Альпамі, і ў гэтым цёмным небе відаць вялікая спіральная галактыка — гэта галактыка Андрамеды. 

"Вы калі-небудзь бачылі галактыку Андрамеды? Хоць няўзброеным вокам яна выглядае як слабая і невыразная кропля, узрост святла, якое вы бачыце, — больш за два мільёны гадоў. Гэта, мабыць, самае старажытнае святло, якое вы калі-небудзь бачылі", — тлумачыць аўтар фатаграфіі.

На фота Андрамеда знятая незадоўга да таго, як яна зайшла за Швейцарскія Альпы. Здымак зроблены ў пачатку мінулага года.

Яшчэ больш касмічных фатаграфій беларуса можна ўбачыць у яго Instagram-акаўнце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі