Беларусам абяцаюць у 2019 годзе сярэдні заробак у 1025 рублёў

Беларусам абяцаюць у 2019 годзе сярэдні заробак у 1025 рублёў

У 2019 годзе сярэдні заробак у Беларусі павінен скласці 1025 рублёў, а ў снежні 2019-га ён дасягне 1100 рублёў. Пра гэта міністр эканомікі Дзмітрый Круты заявіў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.

Па словах міністра, у чацвёртым квартале 2018 года сярэдні заробак складзе 1000 рублёў, а ў сярэднім за ўвесь год — 938 рублёў. 

Чыноўнік дадаў, што заробак работнікаў бюджэтнай сферы, паводле праграмы ўрада, мусіць складаць не менш за 80% ад сярэдняга па краіне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі