Беларусам больш не трэба рэгістраваць аўтамабілі, на якіх яны едуць у Расію

Грамадзян Беларусі вызвалілі ад неабходнасці рэгістраваць свае аўтамабілі пры ўездзе ў Расію. Пра гэта паведамляе сайт радыё “Finam FM”. Расійскія чыноўнікі спрасцілі афармленне часовага ўвоза аўтамабіляў на тэрыторыю краіны. Замежнікам для таго, каб ездзіць па Расіі на ўласных аўто, дастаткова запоўніць дэкларацыю. Па-ранейшаму, без выплаты мытаў увозіць свой аўтатранспарт у Расію можна не больш, чым на 1 год.

Аднак грамадзян Беларусі гэта не датычыцца. Іх аўтамабілі не ўспрымаюцца ў Расіі як замежныя і могуць бесперашкодна перамяшчацца ў межах мытнай тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі