Беларусам дазволілі здымаць грошы з карткі праз касу крамы

Беларусам дазволілі здымаць грошы з карткі праз касу крамы

У Беларусі дазволяць здымаць наяўныя грошы з карткі праз касу крамы. Адпаведная пастанова Саўміна і Нацыянальнага банка №290/11 ад 15 траўня афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Зняць грошы з карткі праз касу ў краме беларусы ў сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, тэрыторыі па-за населенымі пунктамі змогуць з 5 чэрвеня 2020 года. У гарадах гэтая мера пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2022 года.

Пры гэтым ліміт на выдачу абмежаваны пяцю базавымі велічынямі (на сёння гэта 135 рублёў). 

Выдаваць грошы могуць як юрыдычныя асобы, так і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадаюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі