Беларусам прапанавалі абмеркаваць змены ў Адміністрацыйны кодэкс
У Беларусі ствараюць міжведамасную экспертную камісію па падрыхтоўцы карэкціровак Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП). Гэта робіцца ў адпаведнасці з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Кіраваць камісіяй будзе намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс. У склад камісіі таксама ўвайшлі супрацоўнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, прадстаўнікі парламента, а таксама навуковай супольнасці.
Камісія вывучыць меркаванні не толькі прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, але і простых беларусаў.
Свае прапановы можна будзе дасылаць да 24 студзеня 2020 года на электронную пошту [email protected]. Акрамя таго, прапановы прымаюць праз акаўнты pravoby у сацсетках "Вконтакте", "Аднакласнікі", Фэйсбук, Твітар і праз спецыяльную тэму на Прававым форуме Беларусі.
Прапановы будуць прааналізаваныя і выкарыстаныя пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.