Беларусам рэкамендуюць часова не ездзіць у Кітай і на поўнач Італіі
Міністэрства спорту і турызму, а таксама Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуюць грамадзянам нашай краіны часова не ездзіць у Кітай і на поўнач Італіі. Прычына — распаўсюд каранавіруса ў гэтых краінах.
Спачатку з'явілася рэкамендацыя наконт турыстычных паездак у паўночную Італію, пасля — наконт паездак у КНР. Чыноўнікі падказваюць турыстам, як дзейнічаць у сітуацыі, калі яны хочуць змяніць дату паездкі на больш познюю ці ўвогуле яе скасаваць. Тым жа беларусам, якія ўсё ж паедуць у Кітай, прапануецца трымацца мер бяспекі.
Як вядома, у нашай краіне не зафіксавана выпадкаў заражэння. Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце дасягнула 2715 чалавек. Большасць з іх памерлі ў КНР, у Італіі — больш за дзясятак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.