Беларусаў і расіян не дапусцяць да ІІІ Еўрапейскіх гульняў у Польшчы
На Еўрагульнях беларусаў і расіян не будзе / eurolympic.org
Беларускія і расійскія спартоўцы не змогуць паўдзельнічаць у III Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць 9-25 чэрвеня ў польскім Кракаве. Пра гэта заяўляе Еўрапейскі алімпійскі камітэт (ЕАК).
ЕАК нагадвае, што яшчэ ў лістападзе 2022 года прызнаў немагчымым удзел беларусаў і расіян у спаборніцтвах у цяперашняй сітуацыі.
На днях выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) заклікаў спартовыя федэрацыі, каб тыя разгледзецлі допуск беларусаў і расіян да спаборніцтваў у нейтральным статусе. Пры гэтым робіцца шэраг дадатковых умоваў — напрыклад, яны не павінны актыўна падтрымліваць вайну Расіі супраць Украіны.
Пасля гэтага Алімпійскі савет Азіі запрасіў Беларусь і Расію паўдзельнічаць у Азіяцкіх гульнях. Гэты турнір пройдзе ў кітайскім Ханчжоу з 23 верасня па 8 кастрычніка. Праўда, удзел магчымы пры ўмове дазволу ад МАК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.