Беларуска Елізавета Дорц заваявала срэбра на юнацкіх алімпійскіх гульнях

Беларуска Елізавета Дорц заваявала срэбра на юнацкіх алімпійскіх гульнях

Беларуска Елізавета Дорц заваявала срэбра на III Юнацкіх алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе. У першым раўндзе яна штурханула 3-кілаграмовае ядро на 17,60 метра, у другім — на 17,53 (у суме — 35,13). Лепшы вынік паказала толькі кітайка Сіньхой Лі — 36,75 метра.

"Вельмі незадаволеная вынікам, але шчаслівая, што ёсць медаль, — цытуе словы Елізаветы прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта. — Першы старт прайшоў яшчэ больш-менш, другі — жахліва. Разлічвала на больш высокі вынік, але не сабралася з думкамі і сіламі".

Елізавеце Дорц 17 гадоў, яна — ураджэнка Докшыцаў. У Буэнас-Арэйсе штурхальніца ядра працуе з трэнерам Ігарам Варанцовым.

У зборнай Беларусі на юнацкіх алімпійскіх гульнях ужо 7 медалёў: 1 залаты, па 3 сярэбраных і бронзавых. Яшчэ два медалі беларускія спартсмены заваявалі ў складзе інтэрнацыянальных камандаў.

Беларуска Елізавета Дорц заваявала срэбра на юнацкіх алімпійскіх гульнях
Фота: noc.by
Беларуска Елізавета Дорц заваявала срэбра на юнацкіх алімпійскіх гульнях

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі