Беларуска Ірына Курачкіна гарантавала сабе алімпійскі медаль
Беларуска Ірына Курачкіна гарантавала сабе алімпійскі медаль Токіа. У сераду яна выйшла ў фінал па вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кг. У Курачкінай ужо ёсць срэбра, але яна пазмагаецца за золата. Фінал прызначаны на 5 жніўня, саперніцай будзе Рысака Каваі з Японіі.
А ў паўфінале беларуска ўпэўнена перамагла Эвеліну Ніколаву з Балгарыі — 11:0 (на здымках).
Ірыне Курачкінай 27 гадоў. Яна — ураджэнка Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Найлепшыя дасягненні — перамога на Еўрапейскіх гульнях 2019-га, бронза чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў, перамогі на чэмпіянатах Еўропы ў 2018-м і 2021-м.
Пакуль у зборнай Беларусі два алімпійскія медалі: золата ў скачках на батуце выйграў Іван Літвіновіч, а ў скачках у вышыню бронза дасталася Максіму Недасекаву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.