Беларускага палітуцекача Інтэрпол аб’явіў у міжнародны вышук
Сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зміцер Піменаў аб’яўлены Інтэрполам у міжнародны вышук. У 2000 годзе апазіцыянер пакінуў родны Віцебск і з’ехаў у эміграцыю. Цяпер ён жыве ў Бруселі, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.
У заяве Інтэрпола сцвярджаецца, што Піменаў знаходзіцца ў вышуку за вандалізм і хуліганства, а запыт на яго арышт выдадзены з Віцебска.
Сам апазіцыянер адзначае, што “адказныя за вышук добра разумеюць, што гэта палітычная справа інспіраваная беларускім бокам, таму па-сяброўску параілі быць асцярожным і без патрэбы не пакідаць межы Бельгіі”. На тэрыторыі гэтай краіны ён ў поўнай бяспецы, бо знаходзіцца пад абаронай Жэнеўскай канвенцыі, якая гарантуе яму недатыкальнасць.
Зміцер Піменаў праз свайго адваката ўжо даслаў запыт у штаб-кватэру Інтэрпола ў Ліёне, аднак пакуль ніякіх тлумачэнняў не атрымаў.