Беларускаму бізнэсу паабяцалі падатковае зацішша
У бліжэйшы час змяняць стаўкі падаткаў для бізнэсу і правілы падатковага заканадаўства не плануецца. Пра гэта паведаміла намесніца міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.
“Беларуская падатковая сістэма ў цэлым сфармавана. Маштабныя падатковыя рэформы ў нашай краіне ўжо, па сутнасці, праведзеныя. Урад прымае меры, каб не мяняць падатковыя ўмовы для вядзення бізнэсу”, — адзначыла намесніца міністра.
Падатковую нагрузку на бізнэс не плануецца змяняць прынамсі цягам фінансавага года. У цэлым жа ставіцца задача не павялічваць нагрузку і колькасць падаткаў на працягу пяці гадоў, перадае БЕЛТА.
Фота: belta.by