Беларуская апазіцыя не вырашыла, што рабіць з плакатам „Расія дз..мо?“

Беларуская апазіцыя не вырашыла, што рабіць з плакатам „Расія дз..мо?“

11 снежня ў Мінску апазіцыйныя лідары абмеркавалі фармат вулічнай акцыі 20 снежня і доўгатэрміновую стратэгію на 2020 год. Было вырашана пачаць кампанію "Беларусь лепшая" — штомесяц друкаваць 30 фактаў пра тое, чаму Беларусь лепшая за Расію. На вулічных акцыях апазіцыі за незалежнасць не будуць перашкаджаць прысутнасці беларускай дзяржаўнай сімволікі, на іх запросяць прадстаўнікоў прадзяржаўных структур (БРСМ, "Белай Русі" і г. д.). Акцыі будуць праводзіцца і ў рэгіёнах, з удзелам мінскіх актывістаў. Апазіцыя збіраецца трапіць на прыём да прэм'ер-міністра Сяргея Румаса. На будучы год запланаваны Кангрэс у абарону незалежнасці. Што да вулічнай антыінтэграцыйнай акцыі, запланаванай на 20 снежня (у гэты дзень у Санкт-Пецярбургу сустракаюцца Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін), то яе фармат будзе яшчэ абмяркоўвацца. Як і акцыі, якія могуць адбыцца ў наступныя дні.

Як інфармуе Радыё Свабода, не былі прынятыя рашэнні па пытанні адносін да Аляксандра Лукашэнкі і да выкарыстання плакатаў з абразлівым для расіян зместам (напрыклад, на нядаўняй вулічнай акцыі быў плакат „Расія дз..мо?“). Дапушчальныя межы ў змесце плакатаў, парушэнне якіх можа быць расцэнена як правакацыя, так і не былі вызначаны.

Запомнілася выказванне аднаго з лідараў пратэстаў Паўла Севярынца. Калі моладзевая актывістка паспрабавала заклікаць удзельнікаў нарады да адзінства, ён сказаў: "Вячаслаў Сіўчык 30 гадоў арганізоўвае акцыі пратэсту. Вам, напэўна, нават гадоў столькі няма".

Беларуская апазіцыя не вырашыла, што рабіць з плакатам „Расія дз..мо?“
Падчас нядаўняй вулічнай акцыі ў Мінску / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі