Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава знялася з касой у руках (фотафакт)

Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава знялася з касой у руках (фотафакт)

Беларуская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка Дынара Алімбекава знялася з касой у руках. Фота яна змясціла ў Instagram. "Пачатак сезону. Я з касой", — так Дынара пракаментавала фота.

У канцы сакавіка на сустрэчы з біятланісткамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будзе асабіста займацца падрыхтоўкай Дынары Алімбекавай: "Я табе сякеру падрыхтую, касу, каб плечавы пояс нагрузіць, і самыя цяжкія лыжаролеры. У мяне ёсць горы стромкія, вось па гэтых горах будзем бегаць".

З чыёй касой біятланістка на здымку, пакуль невядома.

Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава знялася з касой у руках (фотафакт)
Фота: instagram.com/dinarochka.a/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі