Беларуская дзяржава падтрымае фінансамі маладыя і шматдзетныя сем’і
Беларуская дзяржава паабяцала фінансавую падтрымку маладым і шматдзетным сем’ям. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
У адпаведнасці з дакументам маладым і шматдзетным сем’ям пры нараджэнні альбо наяўнасці непаўналетніх дзяцей будзе прадастаўляцца фінансавая падтрымка ў пагашэнні запазычанасці па нельготных крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) альбо набыццё жылых памяшканняў.
Памер фінансавай дапамогі пры нараджэнні першага дзіцяці альбо пры наяўнасці аднаго непаўнагадовага дзіцяці складзе 20 бюджэтаў пражытачнага мінімума, пры нараджэнні другога дзіцяці альбо наяўнасці дваіх непаўнагадовых дзяцей – 40 бюджэтаў пражытачнага мінімума.
Фінансавая падтрымка шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца трое непаўнагадовых дзяцей альбо ў выпадку нараджэння трэцяга і наступных дзяцей, складзе 50 бюджэтаў пражытачнага мінімума.
Дапамога будзе прадастаўляцца паводле рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
БелаПАН