Беларуская школьніца пакажа ў ЗША свой сродак для тушэння лясных пажараў
Дзевяцікласніца Даша Залесская са Старобінская сярэдняй школы пакажа ў ЗША сваю распрацоўку — эказол “Тры мядзведзі”, пры дапамозе якога можна лакалізаваць і нават перадухіліць пажар у лесе. Як паведамляе Белорусская лесная газета, Даша разам са сваім навуковым кіроўніком — настаўнікай хіміі Наталляй Грынько — працавала над праектам цягам чатырох месяцаў.
Новы інгібітар гарэння можна выкарыстоўваць у зонах палу травы або адпачынку людзей, а таксама ў месцах, дзе існуе верагоднасць узгарання. Лабараторныя даследаванні паказалі, што распрацоўка школьніцы дзейнічае не горш за існуючыя інгібітары. Дзяўчына лічыць, што сумесь можна прадаваць у наборах разам з вуглём для распальвання вогнішчаў. Напрыклад, калі апрацаваць мяжу вогнішча новым інгібітарам, агонь не пойдзе далей.
Сабекошт аднаго кілаграма такога рэчыва склала 16,5 тысяч рублёў, а вось небяспечныя аналагі з утрыманнем фосфару і алюмінію, каштуюць каля паўмільёна за кілаграм.
Эказол “Тры мядзведзі” атрымаўся не толькі бюджэтным, але і экалагічна чыстым: у ім толькі хвойныя апілкі, казеін і попел торфу.
Праектам дзяўчыны ўжо зацікавіліся ў Старобінскім лясгасе. Апроч таго, Дар’я прадставіць нашу краіну на міжнародным конкурсе Intel International Science Engineering.