Беларуская ўрадавая дэлегацыя наведае Санкт-Пецярбург
Яе ачольвае прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, запланавана сустрэча прэм'ера з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам, падчас якой будуць разгледжаны стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам, шляхі нарошчвання аб'ёмаў паставак беларускай прадукцыі.
Візіт працягнецца да 2 кастрычніка.
Фота — bymedia.net