Беларускі фільм пазмагаецца за "Оскар" (відэа)

Цяпер ён зможа пазмагацца за прэстыжную прэмію "Оскар" у намінацыі "кароткаметражнае кіно".



Тэлеканал "Белсат" нагадвае, што фільм быў створаны пры ўдзеле Беларусі (Белвідэацэнтр), Расіі, Чэхіі, Польшчы і ЗША. Для беларускага кінематографу падзея ўнікальная. Да гэтага часу ніводзін фільм беларускай вытворчасці не праходзіў кваліфікацыйнага адбору. Лонг-ліст прэтэндэнтаў стане вядомы ў сярэдзіне студзеня 2014 года. Пасля адбору застанецца толькі пяць фіналістаў. Уручэнне прэміі "Оскар" пройдзе традыцыйна ў Лос-Анджэлесе. Гэтым разам урачыстасць прызначылі на 2 сакавіка.



У 20-хвілінным фільме "Пантофлікі" распавядаецца гісторыя габрэйскай дзяўчыны, якая знаходзіць сваё каханне, выходзіць замуж і пачуваецца шчасліваю, пакуль не пачынаецца Другая сусветная вайна. У фільме няма твараў — толькі ногі герояў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі