Беларускі хакеіст падзякаваў "Таронта" за тое, што яго выгналі (відэа)
Нападаючы "Вашынгтона" распавёў пра тое, як ён адаптуецца ў новай камандзе пасля таго, як "Таронта" выкупіў яго кантракт.
"Перыяд адаптацыі ў "Вашынгтоне" нібыта прайшоў, адчуваю сябе як дома, — цытуе словы Міхаіла Грабоўскага "Прессбол". — Мне падабаецца атакуючы стыль каманды, да таго ж яна заўсёды змагаецца за Кубак Стэнлі. Не хочацца згадваць гісторыю развітання з "Таронта". Што было, тое было, дзякуй ім, што мяне выгналі. Чым адрозніваецца "Вашынгтон" ад "Таронта"? Тым, што каманда будзе змагацца за самыя высокія месцы".
Нагадаем, у 6 матчах за "Вашынгтон" Грабоўскі набраў 6 ачкоў: закінуў 3 шайбы і зрабіў 3 галявыя перадачы. З 14 кастрычніка форвард стаў самым выніковым беларускім хакеістам у НХЛ. На яго рахунку 223 (97 +126) ачкі, якія ён набраў у 373 матчах, выступаючы за "Манрэаль Канадзіенс", "Таронта Мэйпл Ліфс" і "Вашынгтон Кэпіталз".
На адно ачко ў НХЛ менш у Андрэя Касціцына: 222 (103 +119) у 398 матчах. Але пайшоў ужо другі сезон, як старэйшы з братоў Касціцыных перабраўся ў КХЛ і выступае за чэлябінскі "Трактар"