Беларускі канькабежац паказаў на Алімпіядзе 22-гі вынік

Беларускі канькабежац паказаў на Алімпіядзе 22-гі вынік

Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк паказаў на Алімпіядзе 22-гі вынік сярод 36-ці ўдзельнікаў. У панядзелак ён выступіў у спаборніцтвах на дыстанцыі 500 метраў. Галавацюк паказаў вынік 35,23 секунды. А перамог нарвежац Ховар Лорэнтсэн з вынікам 34,41 секунды.

Адзначым, што Ігнату Галавацюку 20 гадоў. Ён — дэбютант Алімпійскіх гульняў. Асноўную стаўку спартсмен робіць на дыстанцыю 1000 метраў, гэтыя спаборніцтвы пройдуць 23 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі