Беларускі кантрабандыст пратараніў фурай машыну расійскага спецназу

Беларускі кантрабандыст пратараніў фурай машыну расійскага спецназу

Буйную партыю санкцыйнай прадукцыі з Беларусі затрымалі расійскія мытнікі ў ноч на 16 чэрвеня каля Вязьмы ў Смаленскай вобласці. Як піша МК, 30 фураў везлі ў Расію польскія яблыкі і грушы пад выглядам крухмалу.

Падчас затрымання адзін з кіроўцаў спрабаваў уцячы і скіраваў свой аўтамабіль у бок мяжы з Беларуссю. За ім зладзілі пагоню, але ён тараніў машыну СОБРа, якая яго пераследавала. Цяпер кіроўца фуры затрыманы, распачатая крымінальная справа па артыкуле 318 КК РФ “Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады”.

Нелегальная прадукцыя ішла на маскоўскія аптовыя рынкі. Цяпер затрыманыя грузавікі знаходзяцца на штрафстаянцы, а следчыя высвятляюць прыналежнасць грузу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі