Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч зняўся з Алімпіяды

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч зняўся з Алімпіяды

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч зняўся з Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане. У яго выявілі захворванне верхніх дыхальных шляхоў і накіравалі ў Мінск для паглыбленага лекавання і абследавання, паведамляе БЕЛТА.

11 лютага Далідовіч удзельнічаў у спаборніцтвах па скіятлоне і сышоў з дыстанцыі ў самым пачатку гонкі, бо адчуў сябе блага. Ён спадзяваўся прыняць удзел у іншых гонках, але медыцынскі штаб беларускай алімпійскай зборнай рэкамендаваў яму вяртацца дадому.

Для 44-гадовага Далідовіча гэта сёмыя Алімпійскія гульні. Нацыянальны Алімпійскі камітэт не хацеў дапускаць яго да ўдзелу ў Гульнях у Пхенчхане, спасылаючыся на немалады ўзрост спартсмена. Тады лыжнік зладзіў краўдфандынгавую кампанію і сабраў болей за 30 тысяч беларускіх рублёў на падрыхтоўку да спаборніцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі