Беларускі металургічны завод аднавіўся пасля пажару

Беларускі металургічны завод аднавіўся пасля пажару

22 сакавіка ўступіла ў дзеянне дугасталеплавільная печ №1. Такім чынам, металургічная вытворчасць ААТ "БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу "БМК" пачала працаваць у штатным рэжыме — трыма пячамі. Пра гэта парталу tut.by паведамілі на прадпрыемстве.

Як паведамлялася, пажар на Беларускім металургічным заводзе адбыўся ўвечары 5 сакавіка: гарэлі электрычныя кабелі ў кабельным тунэлі. У выніку гэтага была спыненая выплаўка сталі.

Кіраўніцтва прадпрыемства тады заяўляла, што пажар адбыўся напярэдадні планавага прыпынення печаў, таму істотных стратаў завод не адчуў. Аднак здарэнне істотна павялічыла нагрузку на рамонтныя службы, якім адначасова прыйшлося займацца планавымі і аднаўленчымі работамі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік БМЗ Аляксандр Алесік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі