Беларускі парламент хоча аднавіць статус спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ
Нацыянальны сход Беларусі мог бы атрымаць статус спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы на яе чарговай сесіі. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 16 лютага на сустрэчы з дэлегацыяй ПАСЕ ў Мінску.
Паводле яго слоў, парламент Беларусі "гатовы да канструктыўнага супрацоўніцтва і дыялогу з Саветам Еўропы"."Мы зацікаўлены ў найхутчэйшай нармалізацыі адносінаў Беларусі і СЕ", — падкрэсліў ён.
Спікер Палаты прадстаўнікоў выказаў надзею, што беларускія дэпутаты будуць запрашацца на пасяджэнні ПАСЕ, дзе яны змогуць выкласці афіцыйны пункт гледжання. Ён зазначыў, што парламентарыі гатовы ўсяляк дапамагаць дакладчыку па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях ПАСЕ Андрэа Рыгоні ў падрыхтоўцы даклада, з якім ён павінен выступіць на сесіі ў чэрвені 2009 года.
У сваю чаргу, старшыня палітычнага камітэта ПАСЕ Горан Ліндблад паведаміў, што дэлегацыя Парламенцкай асамблеі падчас візіту ў Мінск спадзяецца даведацца, "наколькі добра Беларусь выконвае рэкамендацыі, выкладзеныя ў рэзалюцыі ПАСЕ".
Ён паведаміў, што падчас візіту дэлегацыя правядзе перамовы з прадстаўнікамі апазіцыі, меркаванне якой таксама "будзе важным" пры выпрацоўцы далейшай формы супрацоўніцтва Беларусі з ПАСЕ.
БелаПАН