Беларускі рубель 26 снежня аслабеў адносна ўсіх асноўных валют
26 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,0962 да 2,0984 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3227 да 2,3270 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3997 беларускага рубля (у аўторак — 3,3733).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,48%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.