Беларускі рубель 29 кастрычніка аслабеў адносна ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія адбыліся 29 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,0471 да 2,0555 беларускага рубля. Курс еўра таксама павысіўся — з 2,2700 да 2,2783 беларускага рубля. Падаражэла расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2220 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2070).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,42%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.