Беларускі рубель 4 снежня зноў аслабеў адносна ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія прайшлі 4 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1105 да 2,1183 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3380 да 2,3464 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3008 беларускага рубля (у аўторак — 3,2912).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,33%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.