Беларускі рубель крыху падрос пасля ўчарашняга падзення
Напярэдадні беларускі рубель прыкметна "прасеў" у адносінах да долара і еўра / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларускі рубель крыху вырас на старце таргоў на валютнай біржы ў адносінах да долара і еўра.
Напярэдадні беларускі рубель патаннеў на 6,8 капеек у адносінах да долара, і на 6,1 капейкі — у адносінах да еўра. Сёння яму ўдалося адыграць долі капеек.
Адваротная сітуацыя з расійскім рублём. Напярэдадні ён губляў пазіцыі, сёння адыгрывае — расце.
Прыкметнае падзенне расійскага і беларускага рубля напярэдадні адбылося на фоне навін пра прызнанне Масквой "Л/ДНР" і новыя эканамічныя санкцыі супраць Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.