Беларускі ўрад плануе, што ВУП па выніках 1-га паўгоддзя вырасце на 1%

Беларускі ўрад плануе, што ВУП па выніках 1-га паўгоддзя вырасце на 1%

Беларускі ўрад плануе, што валавы ўнутраны прадукт па выніках 1-га паўгоддзя вырасце на 1%. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. У аўторак ён кіраваў пасяджэннем прэзідыума Саўміна, на якім разглядаліся вынікі працы айчыннай эканомікі ў першыя тры месяцы бягучага года, а таксама задачы на першае паўгоддзе.

“У першым квартале эканоміка выйшла на ўзровень, які запланаваны на першае паўгоддзе (паводле прагнозу ВУП павінен быў скласці ў першым паўгоддзі 100,2%), — цытуе словы Кабякова БЕЛТА. — Лічу правільным на другі квартал у якасці мэтавай задачы вызначыць дасягненне планаў студзеня-верасня, гэта значыць прапаную спрацаваць з апярэджваннем, зрабіць ВУП за першае паўгоддзе 101%”.

Прэм’ер падкрэсліў, што выкананне гэтай задачы дазволіла б да канца года выйсці на зацверджаны прагноз. Ён папрасіў Мінэканомікі сфармуляваць адпаведныя мэтавыя задачы галінам і рэгіёнам.

На сённяшнім пасяджэнні Андрэй Кабякоў заявіў, што беларуская эканоміка “паступова выходзіць з рэцэсіі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі