Беларускі ўрад рыхтуе прапановы па матэрыяльным стымуляванні працы педагогаў
Беларускі ўрад рыхтуе прапановы па матэрыяльным стымуляванні працы педагагічных работнікаў. Пра гэта ў чацвер заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Яна нагадала, што адбыліся некалькі нарадаў, прысвечаных сітуацыі ў айчыннай адукацыі і магчымым шляхам "удасканалення сістэмы". "Урад працуе ў гэтым накірунку", — цытуе словы Качанавай БЕЛТА.
Таксама намеснік прэм'ера адзначыла, што стаіць задача разняволіць ініцыятыву педагогаў, павысіць прэстыжнасць педагагічнай працы для моладзі. "Гэта магчымасць зарабляць праз пазабюджэтную дзейнасць пры аказанні платных паслуг", — сказала Наталля Качанава.
Фота: БЕЛТА