Беларускі ўрад захаваў прывязку арэнднай платы да еўра

Беларускі ўрад вырашыў захаваць прывязку арэнднай платы да еўра, які даражэе. Гэта азначае, што арэнда будзе працягваць біць па кішэні беларускіх прадпрымальнікаў, пішуць "Белорусские новости".
Слабым суцяшэннем з'яўляецца абяцанне Міністэрства эканомікі прыняць захады для зніжэння стратаў арэндатараў, якія ўзраслі пасля дэвальвацыі беларускага рубля. Аднак эксперты глядзяць скептычна на гэта і называюць яго "разавай падтрымкай для бізнэсу".

 Выбар еўрапейскай валюты ў арэндным пытанні Мінэканомікі тлумачыць тым, што ў выпадку эканамічнай неабходнасц прывязка да еўра "дазваляе аператыўна рэгуляваць яе памеры, у тым ліку і ва ўмовах вагання валютнага курса".

Акрамя таго, памер арэнднай платы прывязаны да адной пастаяннай велічыні (базавай стаўцы ў еўра). Аднак ў выйгрышы ад гэтага застаецца толькі ўрад, але ніяк не бізнэс, які неаднаразова прапаноўваў вярнуцца ў разліках за арэнду да нацыянальнай валюты (такі механізм дзейнічаў да 2002 года), адзначаюць naviny.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі