Беларускіх пастаўшчыкоў у Расіі могуць вызваліць ад выплаты бонусаў
За патрапленне ў расійскія прадуктовыя сеткі.
Гэтыя бонусы фармальна ўжо забароненыя, але неафіцыйна працягваюць выплачвацца. За адну таварную пазіцыю сума вагаецца ад 1 мільёна да 25 мільёнаў расійскіх рублёў (ад 27 тысяч да 675 тысяч долараў), піша газета "Коммерсант".
Гэтае пытанне абмяркоўвалася на перамовах у Мінску ў канцы жніўня. Прычым прапанавалі адмяніць бонусы самі расійскія сеткі. Гаворка ідзе пра катэгорыі тавараў, якія патрапілі пад санкцыі Расіі ў адносінах вытворцаў ЕС і іншых краін. Аднак ніякіх дамоваў пакуль не падпісана.
Мяркуецца, што найбольшы эфект ад адмены бонусаў адчуюць пастаўшчыкі малочнай прадукцыі.
Фота — ria.ru