Беларускія актывісты ўмоўна блакуюць рух на польска-беларускай мяжы

Акцыя на мяжы Польшчы і Беларусі

Акцыя на мяжы Польшчы і Беларусі / mostmedia.io

4 ліпеня беларускія актывісты Дзмітрый Балкунец і Руслан Хазін часткова блакуюць рух на польска-беларускай мяжы, паведамляе mostmedia.io. Яны спрабуюць прыцягнуць увагу да сітуацыі з палітвязнямі ў РБ, якіх налічвецца больш за 1400 чалавек (толькі прызнаных беларускімі праваабаронцамі), патрабуюць іх вызвалення. Сярод патрабаванняў і спыненне міграцыйнага крызісу, адказнасць за які ўскладаецца Захадам на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Акцыя ўзгодненая мясцовымі ўладамі. З 9-й да 18-й гадзіны (па польскім часе) актывісты могуць абмяжоўваць рух грузавых аўтамабіляў па нацыянальнай трасе № 68 у бок дарогі № 2, прапускаючы грузавікі адзін раз у 30 хвілін. Пры гэтым фуры, якія едуць у напрамку тэрмінала ў Карошчыне, а таксама легкавікі праязджаюць без абмежаванняў.

Хазін адзначае, што блакаванне вельмі ўмоўнае, бо асноўны рух фур ідзе ў той бок, які не блакуецца падчас акцыі. На мытным тэрмінале фуры ў бок, дзе яна праходзіць, выпускаюць групамі раз на паўгадзіны. Таму фактычна рух на самой дарозе не абцяжараны.

"Галоўнае, каб пайшло папярэджанне на той [беларускі] бок", — кажа Руслан Хазін. Такія ж сігналы рэжым Лукашэнкі атрымлівае ад уладаў Польшчы.

Беларускія актывісты ўмоўна блакуюць рух на польска-беларускай мяжы
mostmedia.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі